Форвард ЦСКА Ілля Шкурын падпісаў ліст за сумленныя выбары
Беларускі форвард маскоўскага ЦСКА Ілля Шкурын падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту.
ЦСКА
Шкурын ужо даўно актыўна выступаў супраць гвалту ў Беларусі, пасля жнівеньскіх падзей ён паведаміў, што не будзе выступаць за зборную краіны, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка.
І вось цяпер ён пакінуў подпіс пад адпаведным лістом.
На гэты момант яго падпісала больш за 1500 чалавек.