БЕЛ Ł РУС

Найстарэйшая незалежная газета Беларусі адзначае 30-годдзе

18.12.2020 / 11:04

Nashaniva.com

Газета «Белорусы и рынок» (да 2005 года — «Белорусский рынок» — першае ў найноўшай гісторыі Беларусі зарэгістраванае недзяржаўнае выданне грамадска-палітычнага зместу. Сёння яна адзначае 30-годдзе, нагадвае Tut.by.

За 30 гадоў штотыднёвік трансфармаваўся ў штомесячнік.

Як адзначае ў свежым нумары газеты, які выйдзе заўтра, 19 снежня, яе заснавальнік і першы галоўны рэдактар Вячаслаў Хадасоўскі, імкненне да свабоды — натуральнае ў журналісцкай прафесіі. І ўсё ж не яно было асноўным падахвочваннем арганізаваць у 1990 годзе газету з незвычайнай для таго часу мэтай папулярызацыі рынкавай эканомікі.

«У паветры літаральна луналі жаданні перамен. Людзі патрабавалі лепшага жыцця, свабоды і не ўсім зразумелай да канца дэмакратыі. Пра тое, каб нешта памяняць, ва ўгоду модзе загаварылі нават тыя, каму гэтыя перамены былі чужыя па сутнасці» — успамінае Вячаслаў Хадасоўскі.

Сёння выданне ўзначальвае Андрэй Александровіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула