БЕЛ Ł РУС

Галоўнага рэдактара «Брэсцкай газеты» выклікаюць у пракуратуру з-за відэа, якое асуджае гвалт

23.12.2020 / 13:42

Nashaniva.com

b-g.by

Раніцай 23 снежня ў рэдакцыю «Брэсцкай газеты» прыйшла міліцыя, каб азнаёміць галоўнага рэдактара Віктара Марчука з «запрашэннем» у пракуратуру для дачы тлумачэнняў па відэароліку «Зварот грамадзян Брэста, занепакоеных эскалацыяй гвалту ў Беларусі», паведамляе выданне.

Сфатаграфаваць «запрашэнне», падпісанае намеснікам пракурора Брэста Арцёмам Ралінскім, галоўнаму рэдактару не дазволілі.

Віктар Марчук павінен з'явіцца ў пракуратуру сёння да 17.00.

«Я не першы і, напэўна, не апошні, каго выклікаюць з нагоды гэтага відэароліка. Нічога там супрацьзаконнага няма, інакш бы я ў ім не здымаўся. Але цяпер улада працуе ў рэжыме зачысткі ўсіх і ўся, каму не падабаюцца іх дзеянні і хто публічна пра гэта заяўляе. А мой удзел у гэтым роліку — гэта натуральная рэакцыя нармальных людзей на тое, што адбываецца, выяўленая публічна з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і каналаў распаўсюджвання», — пракаментаваў сітуацыю галоўны рэдактар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула