БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка перагледзеў бюджэт на 2009 год

29.05.2009 / 12:45

МБ

Даходы і расходы зацверджаныя ў суме 54,9 трлн руб. пры нулявым дэфіцыце — вельмі аптымістычны прагноз.

Указам А.Лукашэнкі ад 28 мая №264 перагледжаныя паказчыкі бюджэту краіны на 2009 год.

Даходы і расходы зацверджаныя ў суме 54,9 трлн руб. пры нулявым дэфіцыце.

Гэта аптымістычны бюджэт, і выканаць яго пры негатыўным развіцці эканамічнай сітуацыі будзе няпроста. Для параўнання, летась даходы нацыянальнага бюджэту склалі 48,12 трлн руб., або 22,4 млрд у пераліку на даляры. Сёлетні паказчык па цяперашнім курсе адпавядае 19,6 млрд даляраў. Аднак экспарт прадукцыі застаецца на паказчыку, стабільна на 40% ніжэйшым за ўзровень мінулага году, таму выканаць даходную частку бюджэту можа аказацца не проста.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула