БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы: Зямлі пагражае новы ледавіковы перыяд

14.01.2021 / 09:44

Nashaniva.com

Раставанне айсбергаў ў Антарктыцы можа выклікаць ланцуговую рэакцыю, якая занурыць Зямлю ў новы ледніковы перыяд.

Пра гэта піша Daily Mail са спасылкай на звесткі даследчыкаў з Кардыфскага ўніверсітэта.

Навукоўцы адзначаюць, што айсбергі, растаючы, паступова перамяшчаюць прэсную ваду ў Атлантычны акіян. Гэты працэс выклікае змены ў цыркуляцыі акіяна, што, у сваю чаргу, пагражае Зямлі новым пахаладаннем клімату.

Даследчыкі высветлілі, што сувязь паміж раставаннем айсбергаў і цыркуляцыяй акіяна прысутнічала ў пачатку кожнага ледавіковага перыяду за апошнія 1,6 мільёна гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула