БЕЛ Ł РУС

Зборная Кітая, якую трэніруюць Домрачава і Б'ёрндален, не выступіць на ЧС па біятлоне

2.02.2021 / 8:48

Nashaniva.com

Зборная, якую трэніруюць Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален, прапусціць чэмпіянат свету ў Паклюцы з-за забароны ўладаў.

Пра гэта паведамляе нарвежскае выданне VG са спасылкай на галоўнага трэнера кітайскай зборнай Уле Эйнара Б'ёрндалена.

Кітайскія біятланісты не выступалі на ўжо праведзеных этапах Кубка свету сезона 2020/21.

Забарона на ўдзел кітайскіх біятланістаў у спаборніцтвах звязаны з сітуацыяй з каранавірусам ў Еўропе.

Чэмпіянат свету пройдзе з 10 па 28 лютага ў славенскай Паклюцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула