БЕЛ Ł РУС

Цэнтр Гамалеі: «Sputnik V» эфектыўны супраць новых штамаў каранавіруса

1.03.2021 / 22:02

Nashaniva.com

Дзяніс Лагуноў, намеснік дырэктара Цэнтра імя Гамалеі, дзе была распрацаваная «Sputnik V» паведаміў, што паўторнае ўвядзенне расійскай вакцыны (рэвакцынацыя) стварае эфектыўную абарону супраць мутацый кавіду, у тым ліку супраць брытанскага і паўднёваафрыканскага варыянтаў.

Фота Depositphotos.com

Вынікі гэтага даследавання расійскія даследчыкі абяцаюць апублікаваць у бліжэйшы час, піша Sky News. 

«Sputnik V» з’яўляецца вектарнай вакцынай. Гэта значыць, што бясшкодныя мадыфікаваныя вірусы перадаюць арганізму генетычны матэрыял, які дапамагае выпрацаваць імунітэт супраць інфекцыі.

Падчас рэвакцынацыі выкарыстоўваліся тыя ж адэнавірусныя вектары расійскай вакцыны, што ніяк не паўплывала на высокую эфектыўнасць вакцыны. Некаторыя даследчыкі асцерагаюцца, што арганізм чалавека можа выпрацаваць імунітэт да самога вектара, што ў будучыні зробіць вакцыну неэфектыўнай.

Аднак стваральнікі «Sputnik V» перакананыя, што гэта не стане праблемай у будучыні. Антыцелы да адэнавіруснага вектара, якія могуць зрабіць вакцыну неэфектыўнай, знікаюць з арганізма чалавека ўжо на 56-ы дзень пасля вакцынацыі, як выявілі папярэднія даследаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула