БЕЛ Ł РУС

Мінчукоў просяць прыбраць свой аўтахлам з вуліц і двароў

9.03.2021 / 09:51

Nashaniva.com

Ачыстка Мінска ад неэксплуатаванага аўтатранспарту ў 2021 годзе будзе ўзмоцнена.

Пра гэта Мінск-Навінам паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Ён удакладніў, што ў 2020 г. з гарадскіх тэрыторый на спецыялізаваныя ахоўныя стаянкі перамешчана на 20% больш такіх машын, чым у 2019 г.

У гэтым годзе працаваць будуць больш актыўна.

«Мы таксама просім мінчукоў самастойна прыбраць свае транспартныя сродкі, якія належаць да гэтай катэгорыі, у спецыяльна прызначаныя для іх месцы, альбо прывесці машыны ў належны стан, альбо ўтылізаваць», — сказаў А. Дараховіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула