БЕЛ Ł РУС

Сядзіба Цюндзявіцкіх канца ХІХ стагоддзя, якую сабраліся зносіць, можа атрымаць ахоўны статус

24.03.2021 / 11:27

Nashaniva.com

У спісе аб’ектаў, якія падлягаюць спісанню і зносу, апынулася сядзіба Цюндзявіцкіх, пабудаваная ў канцы ХІХ стагоддзя ў вёсцы Галошава Талачынскага раёна. Прычына — аварыйны стан.

«Заходзіць туды небяспечна. Усе драўляныя перакрыцці паміж паверхамі рухнулі. Правалілася столь, і за ёй частка даху», — расказвалі мясцовыя ўлады.

Сядзіба не мае ахоўнага статусу. Але гэта можа змяніцца.

Чытач «Нашай Нівы», сябра моладзевага грамадскага аб'яднання «Гісторыка» Аляксей Дужы звярнуўся ў Міністэрства культуры наконт захавання аб'екта. У адказ яму прыйшла копія ліста, які ведамства накіравала ў Віцебскі аблвыканкам.

У ім Міністэрства піша, што сядзіба можа валодаць прыкметамі, неабходнымі для надання ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таму лічыць мэтазгодным, каб Віцебскі аблвыканкам прапрацаваў пытанне аб наданні такого статусу.

«Просім выключыць адзначаныя аб'екты са спісу нерухомых дзяржаўных аб'ектаў, якія падлягаюць спісанню з наступным зносам і рэкультывацыяй зямельных участкаў у 2021 годзе да канчатковага вырашэння пытання», — гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка міністра культуры Валерыя Грамады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула