БЕЛ Ł РУС

Гарадзенца асудзілі на 1,5 года калоніі за сутычку з лукашэнкаўкай

2.04.2021 / 16:4

Nashaniva.com

30 кастрычніка, падчас шпацыру з дачкой, Вадзім Плаўскі падняў з зямлі белыя стужкі і пачаў вешаць іх на агароджу.

Скрыншот відэа МУС

Да яго падышла Вольга Бондарава, якая пачала рабіць яму заўвагі і здымаць на тэлефон.

Канфлікт скончыўся сутычкай, падчас якой, са словаў пракурора, «жанчына атрымала комплекс лёгкіх цялесных пашкоджанняў, не звязаных са стратай здароўя».

Суддзя Руслан Хіхол сёння вынес прысуд — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, піша spring96.org.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула