БЕЛ Ł РУС

Кампанія LG больш не будзе вырабляць смартфоны

5.04.2021 / 19:58

Nashaniva.com

Паўднёвакарэйская кампанія LG паведаміла пра свой сыход з рынку смартфонаў.

Фота Pixabay

З 2015 года кампанія LG Electronics нясе страты ад вытворчасці мабільных тэлефонаў, паведамляе BBC. У выніку было прынята рашэнне спыніць вытворчасць смартфонаў праз непрыбытковасць і высокую канкурэнцыю.

Далей кампанія засяродзіцца на распрацоўцы дэталяў для электрамабіляў, штучнага інтэлекту, тэхналогій для дома і робататэхніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула