БЕЛ Ł РУС

СК Расіі пачаў праверку песні Manizha для Еўрабачання 

6.04.2021 / 12:0

Nashaniva.com

Следчы камітэт Расіі пачаў праверку кампазіцыі спявачкі Manizha (Маніжа Сангін) Russian Woman, з якой артыстка плануе выступіць на міжнародным музычным конкурсе «Еўрабачанне», піша lenta.ru.

@manizha

Адзначаецца, што следчыя пачалі праверку пасля звароту ў СКР рэдакцыі газеты «Ветеранские вести».

Са слоў крыніцы, «матэрыял праверкі на наяўнасць прыкмет распальвання нянавісці альбо варожасці» ў песні артысткі быў зарэгістраваны 5 красавіка ў Астанкінскім следчым аддзеле ў Маскве.

18 сакавіка паведамлялася, што СКР атрымаў зварот з просьбай праверыць песню Russian Woman. Аўтары скаргі заявілі, што трэк парушае нацыянальную згоду ў краіне і абражае годнасць рускіх жанчын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула