БЕЛ Ł РУС

У Мядзельскім раёне 12-гадовы хлопчык вынес з пажару двухгадовага брата. Сам ён моцна абгарэў і знаходзіцца ў цяжкім стане

29.04.2021 / 10:7

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў вёсцы Сідаровічы вечарам у сераду. Там загарэлася хата.

112.by

У момант загарання ў ёй знаходзіліся двое дзяцей: 12-гадовы і 2-гадовы хлопчыкі. Яшчэ адно дзіця было ў суседзяў, а бацькоў дома не было, паведамляе 112.by.

Да прыбыцця ратавальнікаў 12-гадовы падлетак выратаваў брата. Адзін з відавочцаў, падбегшы да дома, убачыў, як хлопчык трымаў на руках дзіцё.

На твары і руках у старэйшага, акрамя апёкаў, былі парэзы, а вокны ў доме былі разбітыя. Відавочца забраў з рук хлопчыка ягонага брата, пасля чаго той страціў прытомнасць.

Брыгада хуткай дапамогі даставіла падлетка з апёкамі рознай ступені цяжкасці і парэзамі рук і твару ў бальніцу. Стан вельмі цяжкі.

Пажар ліквідавалі ратавальнікі. У выніку агнём знішчаны дах, маёмасць, пашкоджаны сцены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула