БЕЛ Ł РУС

Выплат ветэранам да 9 мая сёлета не будзе — чыноўнік

6.05.2021 / 12:1

Nashaniva.com

Аднаразовых выплат ветэранам да 9 мая ў гэтым годзе ў Беларусі не будзе. Гэтую інфармацыю афіцыйна пацвердзілі на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да свята, піша Tut.by.

— Выплат, прымеркаваных да 9 мая, у гэтым годзе не прадугледжана, — паведаміла ў адказ на пытанні журналістаў, прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У папярэднія два гады аднаразовыя матэрыяльныя выплаты для ветэранаў былі прадугледжаныя. Аднак гэта былі юбілейныя гады. У 2018-м, да прыкладу, такіх выплат не было.

Ветэраны Вялікай айчыннай вайны ў Беларусі атрымліваюць надбаўкі і даплаты да пенсій.

Чытайце таксама: За год колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай зменшылася амаль на траціну — да 3300 чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула