БЕЛ Ł РУС

Фэйсбук будзе прасіць карыстальнікаў прачытаць артыкул перад тым, як пераставіць яго

11.05.2021 / 17:45

Сацсетка Facebook тэстуе новы функцыянал, закліканы змагацца з распаўсюджваннем фэйкаў і дэзінфармацыі.

Як паведамляецца ў афіцыйным запісе Facebook у Twitter, пры спробе падзяліцца матэрыялам, не адкрываючы яго, карыстальніку пакажуць заклік спачатку адкрыць артыкул і прачытаць яго.

«Вы збіраецеся падзяліцца гэтай артыкулам, не адкрываючы яго. Абмен непрачытанымі артыкуламі можа азначаць недагляд ключавых фактаў», — кажа ў папярэджанні сацсетка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула