БЕЛ Ł РУС

Уладальнік «Уралхіма» заявіў аб недатычнасці да фінансавання тэлеграм-канала Сцяпана Пуцілы

7.06.2021 / 11:4

Nashaniva.com

Гендырэктар кампаніі «Уралхім» Дзмітрый Мазепін заявіў, што не мае дачынення да фінансавання тэлеграм-канала Сцяпана Пуцілы, прызнанага ўладамі Беларусі экстрэмісцкім.

ТАСС

«Тое, што тычыцца галоўнага пытання аб фінансаванні (…). Я магу адказаць проста і шчыра: ні я, ні мае кампаніі ніколі не фінансавалі гэты тэлеграм-канал», — сказаў Мазепін журналістам у панядзелак.

«Мне непрыемна казаць пра фінансаванне гэтага тэлеграм-канала, бо гэта супярэчыць маім поглядам», — адзначыў Мазепін.

Раней Пратасевіч на АНТ распавёў пра нейкага расійскага алігарха, які нібыта спансіраваў беларускую апазіцыю і быў «прамым канкурэнтам Гуцэрыева».

Расійскія СМІ выказалі здагадку, што гэта мог быць ураджэнец Мінска Дзмітрый Мазепін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула