БЕЛ Ł РУС

Кіраўніка сацыял-дэмакратаў выклікаюць на допыт у СК праз… скрадзены мабільнік

16.06.2021 / 11:51

ЗП

Палітык мяркуе, што размова можа пайсці зусім не пра гэта.

Лідара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП) Ігара Барысава 17 чэрвеня выклікаюць у Партызанскае раённае аддзяленне Следчага камітэта.

Прычына вельмі незвычайнае — сведка па справе карыстання скрадзеным мабільным тэлефонам. Барысаў мяркуе, што гэта можа быць фармальнай нагодай запрасіць на гутарку, а размова пойдзе аб іншым.

Ігар Барысаву 39 гадоў. Ён родам з Магілёва. Ад 2018 года ўзначальвае БСДП. Сёлета быў затрыманы напярэдадні Дня Волі, адбыў 15-суткавы арышт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула