БЕЛ Ł РУС

Сайт, сацсеткі і ўсе матэрыялы Tut.by хочуць прызнаць экстрэмісцкімі — пачаўся закрыты суд

24.06.2021 / 10:9

Nashaniva.com

24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачалася чарговая «справа Tut.by». На гэты раз МУС хоча, каб сайт, сацсеткі і ўсе матэрыялы партала прызналі экстрэмісцкімі.

Разглядае справу суддзя Таццяна Скапец.

Прадстаўнік МУС падаў хадайніцтва, каб працэс зрабілі закрытым. Чаму? Бо ў матэрыялах справе маецца заключэнне Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму.

Каб не дапусціць агалошвання звестак з заключэння, МУC і просіць працэс закрыць. Што і было зроблена.

Нават не выходзячы з кабінета, суддзя Скапец хадайніцтва падтрымала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула