БЕЛ Ł РУС

Затрыманыя журналісты «Белсат» і «Радыё Свабода», а таксама Таццяна Кузіна і Валерыя Касцюгова прызнаныя палітвязнямі

25.07.2021 / 0:24

Nashaniva.com

29 чэрвеня ў Беларусі была затрымана і змешчана пад варту эксперт у сферы дзяржкіравання SYMPA, вядомая прадстаўніца экспертна-аналітычнай супольнасці Беларусі Таццяна Кузіна.

30 чэрвеня пасля ператрусу затрымана і змешчана пад варту Валерыя Касцюгава — палітолаг, аналітык, рэдактар рэсурсу «Наше мнение».

16 ліпеня пасля ператрусаў былі затрыманыя журналісты «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч, Інэса Студзінская і Алесь Дашчынскі, якія шмат гадоў прапрацавалі ў гэтым СМІ, вядомыя па матэрыялах, што асвятляюць найважнейшыя грамадска-палітычныя падзеі ў Беларусі, а таксама журналісты Ганна Галёта з тэлеканала «Белсат» і Ігар Ільяш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула