БЕЛ Ł РУС

Пад зачыстку трапіла нават прарасійская арганізацыя «Русь маладая»

30.07.2021 / 18:15

Nashaniva.com

Нечаканыя павароты здараюцца ў пытанні зачысткі недзяржаўных арганізацый, якая пачалася ў Беларусі ў сярэдзіне ліпеня. Пад атаку трапіў прарасійскі «Румол».

3-га жніўня Мінскі гарадскі суд пачне разгляд справы аб прыпыненні дзейнасці моладзевага сацыяльна-культурнага грамадскага аб’яднання «Русь маладая». Гэта прарасійская арганізацыя, якую доўгі час узначальваў Сяргей Лушч.

«Румол» запомніўся тым, што раздаваў георгіеўскі стужкі ў Мінску, а таксама арганізоўваў «Бессмяротны полк», дазвол на які пастаянна не давалі беларускія ўлады.

Сёлета Сяргей Лушч спрабаваў зарэгістраваць палітычную партыю «Саюз», але сутыкнуўся з адмовай ад Міністэрства юстыцыі. Лушч нярэдка з’яўляецца ў эфірах дзяржаўных тэлеканалаў, але гэта не дало яму індульгенцыі на палітычную дзейнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула