БЕЛ Ł РУС

На лецішчы затрымалі 16 удзельнікаў гурта Irdorath. Супраць шасці чалавек заведзена крымінальная справа за ўдзел у пратэстах

3.08.2021 / 12:12

Nashaniva.com

абноўлена

Учора, 2 жніўня, на лецішчы на святкаванні дня народзінаў затрымалі ўдзельнікаў беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH.

Спачатку паведамлялася, што іх вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП) за тое, што не адчынілі вароты.

Сярод затрыманых — Антон Шнып, Пётр Марчанка, Павел Шмыга, Уладзімір Калач, Юніцкая, Сінкевіч.

Пазней прэс-служба МУС паведаміла, што затрыманне адбылося за ўдзел у леташніх «несанкцыянаваных акцыях». Затрыманне праводзілі аператыўнікі ва ўзаемадзеянні з абласной міліцыяй і з дапамогай САХРа, усяго ўзялі 16 чалавек.

Паведамляецца, што ўдзельнікі гурта ўзначальвалі калону пратэстоўцаў і з «выкарыстаннем музычных інструментаў заклікалі людзей да несанкцыянаванага мерапрыемства».

Шэсць чалавек прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе, заведзенай па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўдзелу ў іх. У дачыненні да астатніх складзены адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянтаў пры затрыманні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула