БЕЛ Ł РУС

Інжынера-канструктара «Нафтана» Аляксандра Балонкіна вызвалілі

28.09.2021 / 10:28

Nashaniva.com

У інжынера-канструктара, намесніка старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Нафтан» Аляксандра Балонкіна правялі дома ператрус.

Крымінальны артыкул, у межах якога праводзіліся працэсуальныя дзеянні, невядомы.

Цяпер Аляксандр на волі.

Аднак праваабаронцы паведамляюць, што сёння раніцай на працоўным месцы была затрыманая Наталля Вусько — інжынер планава-дагаворнага сектара ААТ «Нафтан». 

На мінулым тыдні, 21 верасня, у Наваполацку праходзіў ператрус у кватэры старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгі Брыцікавай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула