БЕЛ Ł РУС

Па ўсім свеце не працуюць папулярныя сацсеткі Інстаграм, Фэйсбук і Ватсап

4.10.2021 / 20:45

Nashaniva.com

Глабальны збой пачаўся прыкладна ў 18.30. Сацсеткі пакуль не тлумачаць, што стала прычынай абвалу. «Пацярпіце, мы гэтым займаемся!» — піша каманда Інстаграма.

У панядзелак, 4 кастрычніка, у працы сацыяльнай сеткі Facebook і Instagram адбыўся збой. Пра гэта кажуць даныя Downdetector. 

Карыстальнікі масава не могуць зайсці на свае старонкі. Сэрвісы недаступныя ў некаторых краінах свету, у тым ліку ў Беларусі.

 

Прадстаўнікі Facebook адзначылі, што працуюць над вырашэннем праблемы. 

«Нам вядома, што ў некаторых людзей узнікаюць праблемы з доступам да нашых дадаткаў і прадуктам. Мы працуем над тым, каб як мага хутчэй вярнуць усё ў норму, і прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні. 

Таксама ёсць праблемы і ў працы WhatsApp.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула