БЕЛ Ł РУС

Netflix ацаніў «Гульню ў кальмара» амаль у 900 млн даляраў

17.10.2021 / 19:49

Nashaniva.com

Паводле ацэнак Netflix, паўднёвакарэйская драма «Гульня ў кальмара» прынясе стрым-сэрвісу 891,1 млн даляраў. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на ўнутраныя дакументы Netflix.

Вытворчасць дзевяці серый серыяла аб спаборніцтвах на выжыванне каштавала 21,4 млн даляраў — каля 2,4 млн даляраў за эпізод.

89% людзей паглядзелі не менш за 75 хвілін «Гульні ў кальмара», а 66% гледачоў (87 млн чалавек) паглядзелі серыял за 23 дні з моманту яго выхаду.

Серыял «Гульня ў кальмара» стаў самым папулярным праектам у гісторыі Netflix. З моманту выхаду яго паглядзелі 111 млн акаўнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула