БЕЛ Ł РУС

Што чуваць ў Віктара Бабарыкі? Ягоны штаб расказаў апошнія навіны

25.10.2021 / 15:14

Nashaniva.com

У Віктара Бабарыкі, які цяпер адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі, не засталося ніводнага адваката на цяперашні момант. З апошніх навін, якія вядомы: узнікла праблема з камунікацыяй з роднымі.

«Былі запланаваныя некалькі тэлефанаванняў. Але яны не адбыліся. Не ведаю чаму, мы спрабуем гэта высветліць, але дакладна ведаю, што тыя, каму ён мусіў тэлефанаваць, яны чакалі, — распавёў падчас брыфінгу экс-адвакат Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі. — Ёсць праблема з лістамі. Ён іх атрымлівае, але яму іх перадаюць толькі некалькі разоў на месяц.

Што тычыцца ўмоў працы, была праблема, якая звязана з высокай тэмпературай у пякарні, дзе ён працаваў. Пасля звароту абароны прыехала камісія, якая абследавала памяшканне.

І нам вядома, што на сёння ёсць адказ прадпрыемства пры калоніі, што ўмовы патрабаванням адпавядаюць. Але мы не можам даведацца, якія мерапрыемствы былі праведзены і якім стандартам гэтыя ўмовы адпавядаюць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула