Мігрантаў пачнуць вакцынаваць на мяжы. Але двума ўколамі
Мігрантаў на мяжы будуць вакцынаваць, заявіў сенатар Віктар Лісковіч. Па ягоных словах, мігранты самі папрасілі аб вакцынацыі.
Адметна, што будуць калоць кітайскую вакцыну VeroCell, якая патрабуе двух уколаў, паміж якімі павінна прайсці да трох тыдняў.