БЕЛ Ł РУС

Мігрант паказаў гуманітарную дапамогу: зацвілую тушонку. Каранік: «Пратэрмінаваных прадуктаў няма»

25.11.2021 / 15:39

Nashaniva.com

Напярэдадні ў СМІ з'явілася фатаграфія мігранта ў лагістычным цэнтры «Брузгі», які дэманструе на камеру бляшанку з зацвілай тушонкай. 

Reuters.com

На здымку мігрант паказвае адкрытую бляшанку з зацвілай тушонкай і вафлі «Яшкіна». Тэрмін прыдатнасці на вафлях — 19.11.2021.

Кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік пракаментаваў БелТА: «У дзень аб'ём выдачы даходзіць да 5 кг на чалавека. Узмоцнім і кантроль за захоўваннем прадуктаў бежанцамі. Пратэрмінаваных прадуктаў няма».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула