БЕЛ Ł РУС

Дэпутатка Ананіч апранула ўсю сям'ю ў мерч ад Лукашэнкі ФОТАФАКТ

3.01.2022 / 14:19

Nashaniva.com

Дэпутатка Лілія Ананіч апублікавала ў сацсетках сямейнае фота. На ім усе апранутыя ў майкі і байкі з цытатамі Лукашэнкі.

Фота са старонкі ў Фэйсбуку дэпутаткі

Ананіч цяпер узначальвае камісію па барацьбе з экстрэмізмам і рэабілітацыяй нацызму.

Яна разам з іншымі дэпутатамі распрацоўвала закон «Аб генацыдзе беларускага народа». У ім генацыдам народа прызнаюцца забойствы савецкіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі БССР, нацыстамі, іх памагатымі, нацыяналістычнымі фармаваннямі ў перыяд Вялікай айчыннай вайны і да 31 снежня 1951 года.

У Крымінальны кодэкс прапануецца дадаць артыкул 130-2, які будзе прадугледжваць адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа з пакараннем да пяці гадоў турмы. За паўторнае парушэнне закона прадугледжана ад 3 да 10 гадоў турмы.

Сын Ліліі Ананіч ажаніўся з журналісткай «Советской Белоруссіі» ФОТЫ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула