БЕЛ Ł РУС

Следчы камітэт сцвярджае, што Дзмітрый Усхопаў памёр ад атручэння алкаголем і псіхатропамі

6.01.2022 / 16:11

Nashaniva.com

УСК па Гомельскай вобласці правёў праверку па высвятленні абставінаў смерці 27-гадовага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава, які памёр пасля затрымання ў навагоднюю ноч.

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць Усхопава наступіла «у выніку камбінаванага атручэння эцілавым спіртам і асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам — тэтрагідраканабінолам».

У якасці доказу СК паказаў відэа допыту мужчыны з заблюраным тварам, прычыну ўзнікнення пабоеў на целе Усхопава следчыя не тлумачаць.

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

Следчы камітэт агучыў дэталі экспертызы па справе Усхопава. Але яны не тлумачаць прычыны смерці

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула