БЕЛ Ł РУС

Відавочца здарэння на Нямізе: Мост рэзка пачаў падаць перад намі

8.01.2022 / 11:53

Nashaniva.com

Onliner.by паразмаўляў з відавочцамі здарэння на Нямізе, у выніку якога сёння ўначы рухнуў мост.

МНС

«На вачах усё здарылася. У гадзіны тры ўначы ішлі, спыніліся глянуць, што дарожнікі робяць. Там стаяў маленькі бус і трактар з каўшом. У апоры ў гэты момант тынкоўка абсыпалася, а яны працы нейкія праводзілі побач. І мост рэзка пачаў падаць перад намі. 

У гэты час пад ім хлопец ішоў, добра хоць без слухавак, дакрычаліся да яго, ён паскорыўся так добра. Потым яму паціснулі руку, з другім днём нараджэння павіншавалі.

Затым пабеглі наверх з таварышам машыны тармазіць. Міліцыянты хутка сцямілі, што да чаго, дасталі стужку, мы яе нацягнулі сяк-так, яны машыну папярок паставілі. ДАІ, па маіх адчуваннях, перакрыла рух хвілін праз 20, не раней».

Уначы рухнуў мост цераз Нямігу, яго цалкам дэмантуюць

З-за абвальвання моста на Нямізе транспарт будзе рухацца па новай схеме, частка маршрутаў адменена

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула