У цэнтры Мінска з-за здарэння на Нямізе істотна абмежаваны, а то і адменены рух транспарту
У цэнтры Мінска закрыты рух усіх відаў транспарту:
— на ўчастку вуліцы Максіма Багдановіча ад вуліцы Янкі Купалы да праспекта Пераможцаў;
— на ўчастку вуліцы Няміга ад вуліцы Гарадскі Вал да праспекта Пераможцаў;
— на ўчастку вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Няміга;
— на ўчастку праспекта Пераможцаў ад вуліцы Мельнікайтэ да вуліцы Няміга.
Для зручнага перамяшчэння гараджан супрацоўнікі сталічнай ДАІ сумесна з праектнымі арганізацыямі распрацоўваюць альтэрнатыўную схему руху з улікам уведзеных абмежаванняў і пераразмеркаваннем маршрутаў грамадскага транспарту, гаворыцца ў паведамленні ведамства.