Беларусь падпісала план супрацоўніцтва з Чачнёй
Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус і намеснік старшыні урада Чачні Эльхан Сулейманаў правялі відэасустрэчу.
Беларускі бок падрыхтаваў план мерапрыемстваў па рэалізацыі гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на 2022—2023 гады, які быў узгоднены чачэнскім урадам.
У выніку сустрэчы бакі падпісалі дакументы аб развіцці ўсебаковага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Як паведамляе прэс-служба Камітэта, «падпісаны план мерапрыемстваў не можа вычарпаць вялікі патэнцыял і шырокі спектр перспектыўнага доўгатэрміновага ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Чачэнскай Рэспублікі».