БЕЛ Ł РУС

РПЦ выступіла за забарону сэкс-шопаў — бо яны з'яўляюцца «ўзаконенай распустай»

30.01.2022 / 12:45

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў кіраўнік сінадальнага аддзелу знешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Іларыён.

«Я бы лічыў, што такія крамы наогул павінны быць забароненыя», — сказаў Іларыён, адказваючы ў праграме «Царква і свет» на «Расія 24» на пытанне тэлегледача, занепакоенага тым, што гэтыя крамы трапляюць у поле зроку дзяцей.

Мітрапаліт растлумачыў, што царква адназначна выступае «супраць палавой распусты і распусты ў любых яе формах». «А такія так званыя «крамы для дарослых» — гэта не што іншае, як узаконеная распуста», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула