БЕЛ Ł РУС

Філосаф Уладзімір Мацкевіч восьмы дзень трымае галадоўку ў СІЗА

11.02.2022 / 10:36

Nashaniva.com

Калі не будуць выкананыя яго простыя патрабаванні, ён з панядзелка пяройдзе да сухой галадоўкі.

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч восьмы дзень, з мінулай пятніцы, трымае галадоўку ў мінскім СІЗА на Валадарскага.

Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда.

Мацкевіча затрымалі 4 жніўня і вінавацяць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК)

Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, то Мацкевіч з 14 лютага паабяцаў пачаць сухую галадоўку. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула