БЕЛ Ł РУС

Фінал Лігі чэмпіёнаў могуць перанесці з Пецярбурга з-за сітуацыі вакол Украіны

22.02.2022 / 08:54

Nashaniva.com

Прычынай пераносу можа стаць абвастрэнне адносін паміж Расіяй і Украінай пасля прызнання ДНР і ЛНР.

Фота: Getty Images

Фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА гэтага года можа быць перанесены з Санкт-Пецярбурга на стадыён «Уэмблі» ў Лондане з-за сітуацыі паміж Расіяй і Украінай, паведамілі Mirror і Daily Star.

Адзначаецца, што УЕФА ўважліва сочыць за сітуацыяй, каб распрацаваць план дзеянняў на выпадак форс-мажорных абставінаў.

Матч запланаваны на 28 мая на «Газпрам Арэне». Адным з асноўных варыянтаў для пераносу называюць стадыён «Уэмблі».

У мінулым годзе УЕФА ўжо пераносіла фінал галоўнага еўракубка паміж «Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці» са Стамбула ў Порту, але тады прычына была ў абмежаваннях на паездкі брытанскіх заўзятараў у Турцыю з-за каранавіруса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула