БЕЛ Ł РУС

Пад санкцыі Еўрасаюза «за садзеянне расійскай агрэсіі» трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў

26.02.2022 / 3:8

Nashaniva.com

Рада Еўрасаюза ўхваліла санкцыі супраць вінаватых за расійскую агрэсію супраць Украіны. У «чорным спісе» разам з кіраўніцтвам Расіі і дэпутатамі Дзярждумы апынуліся 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў, піша Радыё Свабода.

Віктар Гулевіч і Аляксандр Вальфовіч — два фігуранты санкцыйнага спісу.

«Гэты напад з'яўляецца абуральным парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны», — гаворыцца ў дакуменце.

Прынятыя цяпер абмежавальныя захады — пашырэнне санкцый за анексію Крыма, якія ЕС увёў супраць 21 расійскага і крымскага палітыка 17 сакавіка 2014 года.

Санкцыі прадугледжваюць забарону ўезду на тэрыторыю Еўрасаюза ці транзіту, а таксама замарозку «ўсіх сродкаў і эканамічных рэсурсаў, якія належаць, знаходзяцца ва ўласнасці або кантралююцца гэтымі асобамі».

У цяперашнім санкцыйным сьпісе апроч прозвішчаў Уладзіміра Пуціна, міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова, членаў Савета нацыянальнай бяспекі Расіі і дэпутатаў Дзярждумы таксама і 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія «садзейнічалі расійскай ваеннай агрэсіі з Беларусі».

ЗША таксама ўвялі санкцыі ў дачыненні да шэрагу фізічных асоб, прадпрыемстваў і банкаў Беларусі за падтрымку рэжымам Лукашэнкі расійскай інтэрвенцыі ва Украіну. У спісе 15 юрыдычных і 8 фізічных асобаў, уключна з Аляксандрам Вальфовічам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула