БЕЛ Ł РУС

Саша Філіпенка даў інтэрв’ю Мелказёраву: «Лукашэнка не прачытаў ніводнай кнігі»

5.03.2022 / 12:30

Nashaniva.com

На ютуб-канале «Жыццё-маліна» выйшла гутарка Мікіты Мелказёрава з письменнікам Сашам Філіпенкам. Сабралі галоўныя моманты гэтага вострага інтэрв’ю.

Беларусь краіна-агрэсар і як з гэтым жыць

«Калі вы будзеце паказваць беларускі пашпарт, уязджаючы ў Хельсінкі ці ў Італію, памежнікі будуць глядзець на вас, як на краіну-агрэсара. Мы безумоўна будзем з гэтым жыць нейкі час. Нам трэба будзе нейкі час каб знайсці гэтую налепку, адчуць яе і неяк з сябе зняць».

«Мы павінны за гэта адказваць. Мы дапусцілі. Значыць, мы зрабілі недастаткова. Мы жылі 26 гадоў паралельным жыццём і не заўважалі, што адбываецца. А людзей, якія трубілі аб тым, што Лукашэнка ва ўладзе, называлі змагарамі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула