БЕЛ Ł РУС

Плацежная сыстэма PayPal прыпыніла працу ў Расіі

5.03.2022 / 15:27

Nashaniva.com

2 сакавіка PayPal спыніў рэгістрацыю новых карыстальнікаў з Расіі, піша Reuters.

Кампанія PayPal падтрымлівае міжнародную супольнасць у асуджэнні «расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне». Адзначаецца, што пэўны час сэрвіс будзе даступны, каб карыстальнікі маглі зняць грошы з сваіх рахункаў.

Сувязі з Расіяй разарвалі ўжо многія заходнія кампаніі, у тым ліку Apple, Samsung, Coursera, Microsoft, Oracle, Dell Technologies, нафтавая Exxon Mobile, авіябудаўнічыя Boeing і Airbus, вытворцы спартовага адзення і абутку Nike, Walt Disney.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула