БЕЛ Ł РУС

Беларуская мастачка стварыла з бінтоў карціну, прысвечаную вайне ва Украіне

7.03.2022 / 19:50

Nashaniva.com

Мастачка Цемра (Дар'я Сямчук) стварыла карціну «Знак болю» — так у ёй адгукнулася вайна ва Украіне.

Праз бінты праступае арнамент, нанесены чырвонай фарбай. Гэта яе спосаб сказаць «не» таму, што адбываецца.

Фота: інстаграм мастачкі

Вайна заспела Дар'ю ў Кіеве. Некалькі сваіх прац яна так і пакінула на здымнай кватэры — склала іх у ванную.

Цемра — эпатажная мастачка з Гродна. Яе працы — гэта заўсёды моцнае эмацыйнае выказванне на вострыя тэмы.

Эпатажная мастачка Цемра — пра творчасць, лёс вышыванкі з графіці і бойкі з бяздомнымі на сметніцах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула