БЕЛ Ł РУС

Віцэ-мэр Марыупаля: Пад расійскімі абстрэламі загінулі як мінімум 1200 мірных жыхароў

9.03.2022 / 19:10

Nashaniva.com

Па словах намесніка мэра горада Сяргея Арлова, сапраўдная колькасць загінулых можа быць «у тры ці чатыры разы большай».

«Лічбы сапраўды жудасныя. Учора мы пацвердзілі 1207 ахвяр… забітых у выніку абстрэлаў», — сказаў Арлоў Сі-Эн-Эн.

Марыупаль — адна з найбольш пацярпелых частак Украіны, дзе з-за няспынных расійскіх бамбардзіровак былі адключаныя вода- і электразабеспячэнне. З-за бамбёжак немагчыма падлічыць сапраўдную колькасць ахвяр. Па словах Арлова, загінулых будуць хаваць у брацкіх магілах, каб прыбраць трупы з вуліц.

Нягледзячы на дамоўленасць пра спыненне агню для эвакуацыі мірнага насельніцтва, абстрэлы працягваюцца.

Сёння ў Марыупалі абстралялі радзільню і дзіцячую бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула