БЕЛ Ł РУС

Ізраіль забараніў прадаваць Украіне шпіёнскае праграмнае забеспячэнне Pegasus

23.03.2022 / 21:37

Nashaniva.com

Пра забарону Ізраіля прадаваць Украіне праграму Pegasus піша газета The Washington Post, спасылаючыся на свае крыніцы і прадстаўнікоў заходняй разведкі. 

Чыноўнікі ў Ізраілі баяцца крокаў, якія могуць выклікаць канфрантацыю з Расіяй, таму агенцтва па кантролі за абаронным экспартам Ізраіля заблакавала спробу Украіны яго набыць яшчэ ў 2019 годзе.

Pegasus — гэта адна з самых складаных шпіёнскіх праграм для смартфонаў. Софт распрацавала ізраільская кампанія NSO Group.

Пасля заражэння сістэмаў Android або iOS смартфоны ператвараюцца ў паўнавартасныя прылады сачэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула