БЕЛ Ł РУС

«Фанерны маршал не скажа, што абгадзіўся, таму заявіў пра нібыта паспяховы першы этап спецаперацыі». Расійскія «ястрабы» сабачацца паміж сабой

30.03.2022 / 18:53

Nashaniva.com

Былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) рэзка выказаўся пра міністра абароны Сяргея Шайгу, назваўшы яго «фанерным маршалам» і патлумачыў, чаму расіяне вымушаныя адступіць з-пад Кіева. А Мінабароны РФ завочна пярэчыць Гіркіну і ўсім скептыкам: маўляў, усе асноўныя задачы Узброеных сілаў Расіі на Кіеўскім і Чарнігаўскім напрамках выкананыя.

Гіркін у свежазапісаным відэа канстатуе, што расійская армія пацярпела на поўначы Украіны правал:

«Наша групоўка, якая дзейнічае на правым беразе Дняпра, у раёне Гастомель — Буча — Ірпень, загразла ў гарадской забудове, у лясіста-балоцістай мясцовасці, і пасля таго як гэтая лясіста-балоцістая мясцовасць распусціцца праз месяц, яе будуць біць з-за кожнага куста.

Колькасці войскаў — пры тым, што туды загналі вельмі шмат тэхнікі — недастаткова не тое што для баёў за трохмільённы горад, а нават для захавання таго перыметра, які занялі ў сакавіку», — сказаў ён.

«Украінскае камандаванне дзейнічае на парадак адэкватней з вайсковага пункту гледжання, чым расійскае», — прызнаў Гіркін.

Мінабароны Расіі насуперак гэтаму кажа, што ўсё так і было задумана. Першапачаткова, маўляў, планавалася прымусіць суперніка сканцэнтраваць сілы для ўтрымання вялікіх пунктаў на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках, у тым ліку Кіеў. Іх планавалася скаваць на полі бою і без штурму гарадоў нанесці паразу, якая не дазволіла б ім выкарыстоўваць сілы на галоўным напрамку расійскіх дзеянняў — на Данбасе.

Адначасова расійскае войска нібыта вырашала іншую задачу — у адсутнасць прытоку свежых сіл суперніка з захаду і з цэнтра Украіны стварыць умовы для правядзення завяршальнага этапу «аперацыі па вызваленні рэспублік Данбаса».

І вось цяпер гэтыя мэты нібыта выкананыя, зараз адбываецца актывізацыя дзеянняў на прыярытэтных кірунках, перш за ўсё — на Данбасе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула