БЕЛ Ł РУС

Як расійскія вайскоўцы высылаюць поштай з Мазыра нарабаванае ва Украіне ВІДЭА

3.04.2022 / 11:52

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў трохгадзінны запіс з відэакамеры, як расійскія вайскоўцы высылаюць поштай з Мазыра нарабаванае ва Украіне.

Запіс быў зроблены 2 красавіка з 11.30 да 15 гадзін.

Тэлевізары, кандыцыянеры, электрасамакат, алкаголь з цэннікамі, відэакарты, выцяжкі, акумулятары. У адным з момантаў можна заўважыць баўл з украінскага ГЦ «Эпіцэнтр».

На відэа ў вайскоўцаў відаць шаўроны 56-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка ВС РФ, які дыслакуецца ў Феадосіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула