БЕЛ Ł РУС

У Расіі забаранілі сайт тэлеканала «Белсат»

4.04.2022 / 22:11

Nashaniva.com

«Раскамнагляд» заблакаваў доступ да сайта тэлеканала «Белсат». Гэта вынікае з паведамлення ў рэестры на сайце ведамства. Рашэнне аб абмежаванні доступу да сайта вынесла Генпракуратура Расіі 30 сакавіка са спасылкай на артыкул 15.3 расійскага Федэральнага закона аб масавай інфармацыі.

У гэтым артыкуле гаворка ідзе пра абмежаванне доступу да сайтаў, «якія змяшчаюць інфармацыю з заклікамі да масавых беспарадкаў, ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці» а таксама распаўсюджваюць недакладную «грамадска значную інфармацыю».

Гэта не першы выпадак унясення ў спіс забароненых у Расіі СМІ з Беларусі. Раней у гэты спіс былі ўнесеныя «Наша Ніва» і «Зеркало».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула