БЕЛ Ł РУС

На нобелеўскага лаўрэата Дзмітрыя Муратава напалі ў цягніку Масква — Самара

7.04.2022 / 20:59

Nashaniva.com

На Дзмітрыя Муратава, галоўнага рэдактара ліберальнай «Новай газеты», напалі ў цягніку Масква — Самара.

Фота: Novaya Gazeta.Europe/Telegram

«Аблілі ў купэ фарбай з ацэтонам. Вочы жудасна паліць. Алейны пах па ўсім вагоне. Адпраўленне затрымана ўжо на 30 хвілін. Паспрабую адмыцца. Ён выгукнуў: «Муратаў, вось табе за нашых пацаноў», — сказаў журналістам Дзмітрый Муратаў.

Фота: Novaya Gazeta.Europe/Telegram

Муратаў — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 2021 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула