БЕЛ Ł РУС

У Зембіне абрынуліся руіны старога касцёла ФОТА

10.04.2022 / 17:8

Nashaniva.com

Стала вядома, што ў Зембіне Барысаўскага раёна абрынуліся руіны старога касцёла.

Раней было так:

А цяпер стала так:

Цагляны касцёл Ушэсця Дзевы Марыі быў узведзены ў Зембіне на месцы старога драўлянага ў 1809 годзе. Пасля касцёл быў канфіскаваны царскімі ўладамі, стаў зноў працаваць у пачатку XX стагоддзя.

У 1932 годзе, падчас антырэлігійнай кампаніі ў СССР, набажэнствы ў храме спыніліся, ён быў зачынены і стаў паступова разбурацца. Урэшце ад яго засталіся толькі сцены і манументальны франтон, упрыгожаны статуяй Маці Божай. Цяпер стала яшчэ горш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула