БЕЛ Ł РУС

Уладальнік шрыфтоў Times New Roman і Arial заблакаваў доступ да іх для кліентаў з Расіі

14.04.2022 / 09:14

Nashaniva.com

Амерыканская кампанія Monotype, якая валодае правамі на шрыфты Times New Roman, Arial, Verdana, Tahoma і Helvetica, закрыла для расійскіх карыстальнікаў доступ да сваёй бібліятэкі на сайце, пішуць «Ведомости».

Фота ТАСС

Сайт Monotype ў Расіі даступны, але пры спробе адкрыць старонку з каталогам шрыфтоў карыстальнік бачыць паведамленне аб забароне доступу. Пры выкарыстанні VPN-сэрвісаў удаецца атрымаць доступ да шрыфтоў.

Шрыфты Monotype ўжо больш за 40 гадоў прымяняюцца ва ўсіх папулярных АС Microsoft і Apple. Найбольш папулярныя шрыфты Monotype цяпер даступныя расійскім карыстальнікам, напрыклад, у пакеце Microsoft Office. Аднак яшчэ на пачатку сакавіка Microsoft абвясціла аб прыпыненні продажаў у Расіі, цяпер, заявілі «Ведомостям» удзельнікі рынку, можна купіць толькі завезеныя да пачатку вайны ва Украіне прадукты.

Юрысты, апытаныя выданнем, мяркуюць, што закрыццё доступу да каталога шрыфтоў Monotype — пакуль не забарона расійскім карыстальнікам выкарыстоўваць іх. Аднак, на іх думку, «у агляднай будучыні можа прывесці да таго, што іх выкарыстанне стане немагчымым».

У Беларусі пакуль усё працуе: і сайт, і бібліятэка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула