БЕЛ Ł РУС

Парламент Літвы забараніў публічную дэманстрацыю георгіеўскай стужкі і знакаў Z і V

19.04.2022 / 14:39

Nashaniva.com

Парламент Літвы прыняў сёння папраўкі, якія забараняюць публічную дэманстрацыю георгіеўскай стужкі і сімвалаў Z і V, якія выкарыстоўваюць расійскія войскі ва Украіне.

За іх прыняцце прагаласавалі 124 дэпутаты, адзін супраць, двое ўстрымаліся.

Георгіеўская стужка і сімвалы Z і V прыраўноўваюцца да нацысцкіх і камуністычных сімвалаў.

Папраўкі набудуць моц пасля таго, як іх падпіша прэзідэнт Гітанас Наўседа. За парушэнне забароны штраф для фізічных асоб складзе да 700 еўра, а для юрыдычных — да 1200 еўра. Пры паўторным парушэнні максімальная сума штрафу складзе да 900 і 1500 еўра адпаведна.

Аналагічны законапраект на мінулым тыдні прыняў парламент Малдовы, а сёння падпісала прэзідэнт Мая Санду. Забароненая дэманстрацыя георгіеўскай стужкі і ў Латвіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула