БЕЛ Ł РУС

ФСБ: На тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва рыхтаваўся замах

25.04.2022 / 14:13

Nashaniva.com

ФСБ абвясціла пра затрыманне групы «неанацыстаў», якія рыхтавалі замах на расійскага тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва.

Злачынства нібыта рыхтавалася па замове СБУ. Затрыманыя, паводле звестак ФСБ, належаць да «неанацысцкай тэрарыстычнай арганізацыі «National Socialism/White Power», якая ўнесеная ў спіс тэрарыстычных і забароненая ў Расіі.

Раней пра спыненне дзейнасці «тэрарыстычнай групы, якая планавала напад і забойства аднаго з вядомых расийскіх тэлежурналістаў», расказаў Уладзімір Пуцін.

Для ліквідацыі Салаўёва «неанацысты» збіраліся выкарыстоўваць 8 самаробных «кактэйляў Молатава», 6 пісталетаў ПМ, абрэз паляўнічай стрэльбы, гранату РГД-5, больш за 1 тысячу патронаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула