БЕЛ Ł РУС

Украінскага вайскоўца з «Азоўсталі», які здаўся ў палон, забілі, хаця паабяцалі захаваць яму жыццё

3.05.2022 / 22:58

Nashaniva.com

Адзін з пяці ўкраінскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон з «Азоўсталі», праз тыдзень быў знойдзены мёртвым. Лёс астатніх невядомы, паведамляюць «Важныя гісторыі».

Дан Звонік на фота — другі злева

Відэа з вайскоўцамі, якія «здаліся», апублікавала прэс-служба так званай народнай міліцыі «ДНР» 20 красавіка. Голас за кадрам абяцаў вайскоўцам «захаванне жыцця і выкананне міжнародных законаў аб абыходжанні з ваеннапалоннымі».

Праз тыдзень маці Дана Звоніка, аднаго з пяці салдат, атрымала фатаграфію мёртвага сына з характэрнай татуіроўкай, якая пацвярджае яго асобу.

У інтэрвʼю CNN яна выказала ўпэўненасць, што яе сына забілі расійскія вайскоўцы: 1 мая яго цела было перададзена сваякам, і яны ўбачылі вялікую рану на патыліцы загінулага.

Журналісты «Важных гісторый» звязаліся з жонкай яшчэ аднаго вайскоўца, які трапіў у палон. 19 красавіка ён патэлефанаваў і расказаў ёй, што іх павязуць у бальніцу Новаазоўска. Аднак пазней аказалася, што вайскоўцаў туды не прывозілі.

«Нам нават не паведамляюць, дзе іх трымаюць. Я звярталася ва УБАЗ ДНР — мяне культурна паслалі, сказалі: «Вам тут што, бюро добрых паслуг?» — распавяла жанчына. З таго часу ніякай інфармацыі пра палонных няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула